У Стамбуле пачаліся перамовы паміж Украінай і Расіяй. Дэлегацыі сустракаў Эрдаган
Перагаворныя каманды Украіны і Расіі сустрэліся ў Стамбуле, перад імі выступіў прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган і заклікаў да перамір'я.

Эрдаган заклікаў да перамір'я і сказаў, што працяг баявых дзеянняў не выгадны нікому. Ён выказаў надзею, што перамовы дадуць канкрэтны вынік.
Прэзідэнт Турцыі таксама заявіў, што паспяховыя перамовы ў
Стамбуле будуць садзейнічаць сустрэчы лідараў Украіны і Расіі.
Чакаецца, што гэты раунд перамоваў можа заняць некалькі дзён. Ранейшыя сустрэчы дэлегацый Украіны і Расіі аніякіх істотных вынікаў не прынеслі.
Паводле «Украінскай праўды».