Украінская выведка: Лукашэнка водзіць Крэмль за нос

Прадстаўнік украінскага Мінабароны Андрэй Юсаў заявіў, што самаабвешчаны кіраўнік Беларусі водзіць крамлёўскае кіраўніцтва за нос у пытанні сваёй лаяльнасці.

_elektarat___bomz___ljudzi___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1_logo.jpg

У Галоўным упраўленні ўкраінскай разведкі лічаць, што нагнятанне тэмы пагрозы нападу на Украіну з боку Беларусі з'яўляецца расійскай інфармацыйна-псіхалагічнай аперацыяй. Таму што на сённяшні дзень няма небяспекі адкрытага ўварвання з Беларусі на тэрыторыю Украіны. Пра гэта заявіў прадстаўнік прэс-службы Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Мінабароны Андрэй Юсаў у эфіры ўкраінскага тэлемарафона навін у суботу, 21 студзеня, піша korrespondent.net.

Ён адзначыў, што чуткі пра нібыта ўварванне Беларусі з'яўляюцца часткай псіхалагічнай аперацыі Расіі: «Канцэптуальна нагнятанне тэмы неадкладнай ваеннай пагрозы з боку Беларусі, як інфармавала ўжо Галоўнае ўпраўленне разведкі, гэта, уласна, расійская ІПСА» (інфармацыйна-псіхалагічная спецаперацыя).

Па яго словах, ГУР вядома пра Лукашэнку і яго рэжым, у тым ліку і пра колькасць ударнай групоўкі, гатоўнасць сіл сродкаў і іншыя моманты, якія дазваляюць сцвярджаць пра адсутнасці пагрозы.

Юсаў дадаў, што нават калі б сітуацыя змянілася, то Украіна гатовая і адпрацавала ўсе магчымыя сцэнары.

«У інтарэсах Пуціна і Расіі максімальна нагнятаць тэму Беларусі, але і Лукашэнка ўжо не вельмі ў гэта гуляе. Нядаўна мы бачылі, як ён вадзіў за нос Лаўрова, распавядаў, як любіць Пуціна, а потым сказаў, што не бачыць пагрозы з боку Украіны. Не хоча рабіць суіцыдальных дзеянняў», — патлумачыў прадстаўнік ГУР.

Нагадаем, беларускі кіраўнік заявіў на сустрэчы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым, што Украіна яго "прыемна здзіўляе", паколькі не вядзецца на нейкія "правакацыі" заходніх краін супраць Беларусі. У той жа час Лаўроў тады выказаўся, што Масква і Мінск нібыта маюць адзіную пазіцыю наконт мэтаў так званай "спецыяльнай вайсковай аперацыі" ва Украіне.