Украіна: Крэмль актывізаваў войскі ў Прыднястроўі

Расійская Федэрацыя актывізуе свае войскі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Малдовы — так званай Прыднястроўскай непрызнанай рэспублікі, таму Украіна павінна рыхтавацца да любых сцэнараў, пра гэта заявіла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

prydniastroue.jpeg


Украіна заяўляе, што Крэмль актывізаваў войскі ў Прыднястроўі.
«Мы не павінны расслабляцца, таму што на самай справе вораг перагрупоўвае войскі — магчыма, для таго, каб ажыццяўляць наступальныя дзеянні па Слабажанскім кірунку, Данецкім і Луганскім. Што цікава, што РФ актывізуе свае войскі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Малдовы — так званай Прыднястроўскай непрызнанай рэспублікі. Магчыма, гэта робіцца для правакацый. Мы павінны рыхтавацца да любых сцэнараў», — падкрэсліла Ганна Маляр.
Яна таксама падкрэсліла, што расійцы не выконваюць аніякіх правілаў вядзення вайны, якія ўстаноўленыя міжнародным правам.
«Расійская Федэрацыя парушае абсалютна ўсё, таму можна чакаць любых правакацый», — заявіла намесніца міністра абароны Украіны.