Гулак: Унутраная бяспека для ўлады — захаванне кантролю над усім, і гэта робіцца жорскім шляхам (відэа)
Старшыня РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” Алег Гулак лічыць, што ўзмацненне ціску на Мікалая Статкевіча можна патлумачыць тымі словамі, якія мы нядаўна пачулі ад
кіраўніка дзяржавы, маўляў, Стакевіч сам вінаваты, што сядзіць да гэтага часу, паколькі ён мае магчымасць выйсці з калоніі праз прашэнне аб памілаванні. А ён гэтага рабіць ня хоча, —
каментуе сітуацыю сайту palitviazni.info праваабаронца.