Грамадзянская паніхіда адбываецца сёння, 20 снежня, з 15.00 да 18.30 (па мінскім часе) ва ўніверсітэцкім касцёле Святых Іаанаў (малая капліца) у Вільні.
Дзверы развітальнай залы адчынены з 14:50. І увесь час сюды ідуць людзі, каб развітацца з выбітным праваабаронцам і цудоўным чалавекам, якім быў Алег.
Цела Алега Гулака будзе крэміравана, прах яго хочуць пахаваць на радзіме. Але калі гэта будзе і як, пакуль не вядома.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!