Глядзіце зараз: Праваабаронцы пра адпаведнасць выбараў заканадаўству
Грамадская кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» прадставіць ацэнку выбарчага працэсу на адпаведнасць беларускаму заканадаўству і міжнародным стандартам свабодных і дэмакратычных выбараў.
Прэс-канфэрэнцыя мае пачацца а 10:00. "Радыё Свабода" вядзе жывую трансляцыю. У прэс-канфэрэнцыі возьмуць удзел старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак і намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.