З нізкі «Уладзевы гісторыі»
Два літаратары, суседзі па сталічным двары вярталіся з паседжання Рады пісьменніцкай суполкі, што праходзіла ў Сусветны дзень правоў чалавека і дзе чальцом творчага саюзу быў абраны і іх даўні сябра-мастак.
— Ну вось і вярнуліся мы ў свой Рай! — зазначыў малодшы, калі прамінулі яны каланаду перад Батанічным садам, збочылі праз арку з шумнага і ўвечары праспекта ў свой двор...