2 сакавіка — дзень памяці Рыгора Барадуліна

Народны паэт Беларусі пайшоў ад нас шэсць гадоў таму.

7r8afqcle4x3vh2m81d3qzwclrl07y_pre_logo_1.jpg


Пра ягоны выдатны паэтычны талент распавядае паэт Леанід Дранько-Майсюк:

— Пра Барадуліна кажуць, што гэта паэт, які носіць за плячыма вялізны мех рыфмаў. Як паэт, як майстра, Рыгор Барадулін мог зарыфмаваць усё з усім. У сэнсе версіфікацыі, а версіфікацыя — гэта мастацтва складання вершаў, так ён у нас у гэтым першы, вышэй за яго майстра ў версіфікацыйным мастацтве ў нас няма.

Сёлета Рыгору Барадуліну споўнілася б 85 гадоў. У яго быў шчаслівы творчы лёс. Яго паэтычныя кнігі рэгулярна выходзілі і пры савецкай уладзе, і ў часы незалежнасці. Ягоныя творы ўключаныя ў школьныя хрэстаматыі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя