Я пакідаю сонца тут...

У мінскім культурным хабе «ОК16» прайшла прэзентацыя новай кнігі паэзіі Людмілы Шчэрбы «Я пакідаю сонца тут…». Гасцей чакала незвычайнае паэтычнае шоу: аказваецца, вершы можна не толькі чытаць, але і паказваць, спяваць, маляваць, падарожнічаць і... спрабаваць. У праграме быў нават верш-Стрыптыз. І, вядома ж, — аўтограф-сесія, сюрпрызы і падарункі.

10_szczerba_ok_16.jpg


Людміла Шчэрба — аўтар нашумелага рамана-фільмаслова «Уладар рыбаў» і скандальнага нанаромана-правакартцыі «Урб@н. М. Адзін дзень не майго жыцця», які яшчэ называюць беларускімі «50 адценнямі шэрага». У яе новы зборнік паэзіі «Я пакідаю сонца тут…» увайшлі выбраныя вершы розных гадоў — з 1990-х па 2020-ы. Размаітыя па тэматыцы, гучанні і настроі, яны ўтвараюць цэласны мастацкі свет — пранізліва шчыры і прачулы, у якім кожны знойдзе праменьчык для сябе.

Людміла Шчэрба з новай кнігай

Людміла Шчэрба з новай кнігай

Першым госцем на прэзентацыі выступіў знаны беларускі паэт і журналіст Навум Гальпяровіч, які напісаў прадмову да кнігі. Ён не толькі пахваліў творчасць Людмілы, але і шчыра быў здзіўлены колькасці людзей, якія прыйшлі на творчую вечарыну, параўнаўшы гэта з часамі, калі на сустрэчу з паэтамі збіраліся стадыёны.


За ім слова ўзяў аўтар літаратуразнаўчых артыкулаў і рэцэнзіі на мінулую кнігу Людмілы Алег Грушэцкі. Ён адзначыў, чым вылучаецца на небасхіле беларускай літаратуры творчасць Шчэрбы, якая, па ягоных словах — першая, у каго атрымалася ў нашую літаратуру ўвесці пачуццевую лірыку, непрыкрытую цэнзурай, літаратуру «18+». А таксама адшукаў, які можна знайсці творчы пераход ад папярэдняй кнігі «Урб@н.» да новай.  

Шмат цёплых слоў у адрас Людмілы прагучала і ад яе былой аднакурсніцы па філфаку паэткі Аксаны Спрычан, якая ёй падаравала «беларускі эратычны падарунак» — беларускія журавіны ў цукры. Творчая сям’я Малішэўскіх-Спрынчан прыгатавала для зоркі вечарыны і музычны падарунак, а іх дачка, навучэнка гімназіі № 23 Альжбэта Малішэўская-Спрынчан выканала на беларускіх цымбалах, апроч усяго, вядомы паланэз Агінскага «Развітанне з Радзімай», чым прывяла ў захапленне ўсіх прысутных.


З цёплымі словы ў адрас Людмілы Шчэрбы і музычнымі падарункам выступілі таксама вядомыя паэты і музыканты Серж Мінскевіч, Віктар Лупасін, Антон Со.

Людміла Шчэрба не толькі ўвяла ў нашу літаратуру пачуццевую лірыку кахання «18+», у яе пры гэтым атрымалася знайсці тую тонкую мяжу, якая трымае яе на высокамастацкім узроўні, не даючы апускацца да пошласці бульварнай літаратуры. Людміла вельмі тонка апісвае палкія пачуцці паміж мужчынам і жанчынай. Апроч таго, яна па-майстэрску ўмее спалучаць жанры — гістарычную прозу з сучаснай лірыкай, глыбокія філасофскія разважанні з кароткімі эссэ, сціснутымі да памераў каментарыяў у сацсетках. Яна знаходзіць падыход да розных узроставых катэгорый, аднолькава як да мужчын гэтак і да жанчын, і трымаючы зацікаўленасць чытача на любы густ.

Кацярына Массэ (у цэнтры), аўтар воклакі і ілюстрацый

Кацярына Массэ (у цэнтры), аўтар воклакі і ілюстрацый

Яшчэ Людміла любіць правакаваць сваёй творчасцю, але выклікае гэтым толькі добрыя эстэтычныя пачуцці, бо робіць гэта густоўна, прыгожа і вытанчана, імкнучыся не парушыць пры гэтым культурна-этычныя межы маралі. Апроч таго, яна ўмее трапна і лаканічна перадаць свае думкі, пры гэтым — з вельмі глыбокім сэнсам, і прыклады гэтаму былі таксама прыведзены падчас імпрэзы, калі госці чыталі ўрыўкі з яе кніг.

vokladka_18.png

Кніга паэзіі Людмілы Шчэрбы «Я пакідаю сонца тут…» выдадзена ў выдавецтве «Кнігазбор». Прадмову да кніга напісаў Навум Гальпяровіч; мастак — Кацярына Массэ.

Фота з фэйсбуку