Падай заяўку на прэмію Анемпадыстава і/ці падтрымай кнігу пра яго

Прэмія за найлепшую кніжную вокладку заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў — мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця два гады таму.

unnamed__1__39.jpg

Ацэньвацца будзе дызайн, паліграфічнае выкананне вокладкі, а на ўзроўні кароткага спісу і адпаведнасць зместу кнігі. Склад журы будзе апублікаваны неўзабаве.
Да ўдзелу запрашаюцца дызайнеры, якія стварылі вокладку да папяровай беларускай кнігі, што выйшла ў 2019 годзе. Канчатковая адпаведнасць намінаванай кнігі панятку «беларуская кніга» ў кожным канкрэтным выпадку вызначаецца сябрамі журы большасцю галасоў. Больш падрабязна з умовамі ўдзелу можна азнаёміцца, прачытаўшы статут і рэгламент прэміі. Дэдлайн падачы заявак — 2 сакавіка (уключна).
Тым часам на платформе Улей.бай ідзе збор грошай на «Простыя словы» — беларуска-польскую кнігу пра Міхала Анемпадыстава, яго жыццё і творчасць.

unnamed_128.jpg

Больш за 60 аўтарак і аўтараў з Беларусі і Польшчы спрычыніліся да напісання кнігі. Тут успаміны і няскончаныя размовы з Міхалам, фотаздымкі, вершы і песні, напісаныя ім для «Новага неба» і «Народнага альбома». Падтрымайце кнігу! Яна сапраўды вартая Міхала.
Паводле прэс-рэлізу