Чаму Цанава — «беларускі» Берыя? Міхась Скобла з абуральнай рэцэнзіяй на кнігу Эмануіла Іофэ
Гэта пры Цанаве і з
яго санкцыі былі знішчаныя акадэмік АН БССР Іван Замоцін, адзін з аўтараў Акта
25 Сакавіка і прэм’ер-міністр БНР Антон Луцкевіч, ксёндз Адам Станкевіч,
выдавец «Нашай Нівы» Аляксандр Уласаў, паэт і аўтар песні-гімна «Мы выйдзем
шчыльнымі радамі» Макар Краўцоў. Гэта пры Цанаве
тыя, хто вярнуўся з турмаў і высылак, пайшлі туды ж па другім крузе – Сяргей Грахоўскі,
Барыс Мікуліч, Станіслаў Шушкевіч, Рыгор Бярозкін, — нагадвае Міхась Скобла.