Вершы Андрэя Скурко стануць класікай беларускай дзіцячай літаратуры. А цяпер можна набыць і кніжку
Сёння ў продажы з'явілася кніга, якая абавязкова павінна быць у кожнай беларускай сям'і. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў Сяргей Будкін.
Кніга вершаў Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» у будучыні стане класікаю беларускай дзіцячай літаратуры, выказаў упэўненасць Сяргей Будкін:
«Кніга напісана з вялікай любоўю цудоўнай беларускай мовай. Гэтыя вершы лёгка чытаюцца і запамінаюцца. Простымі словамі Андрэй піша пра самае галоўнае».
Кніга выдадзена на якаснай паперы, з цвёрдай вокладкай. На кожнай з 64 старонак — верш з яркімі жывымі малюнкамі.
Ёсць у кнізе і QR-код. З яго дапамогай на youtube-канале «Бэйбус» можна паглядзець мультвершы, якія агучвалі выдатныя беларускія акцёры.