Апеку над дачкой затрыманай керамісткі Наталлі Карнеевай афармляе сваячка. Пакуль дзіця ў прытулку
Апеку над непаўналетняй дачкой затрыманай мінскай керамісткі Наталлі Карнеевай афармляе сваячка, у якой ёсць жылплошча і дастатковы даход. Пра гэта пішуць у сацсетках знаёмыя сям'і.
![natalya_korneeva.jpg natalya_korneeva.jpg](/img/v1/images/natalya_korneeva.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
44-галовую Наталлю Карнееву і яе мужа затрымалі на мінулым тыдні. Дзесяцігадовую Багдану адправілі ў прытулак. У Наталлі ёсць старэйшая дачка, якой нядаўна споўнілася 18, яна жыве са сваім бацькам. Дзяўчына бачылася з малодшай сястрой, у яе ўсё адносна добра.
Цяпер Наталля знаходзіцца на Акрэсціна, перадачы для яго не прымаюць.