Паглядзіце, за што палітвязню Ігару Ледніку пагражае да шасці гадоў калоніі

Палітзняволенага Ігара Ледніка будуць судзіць за артыкул «Мiжнародна прызнаны нейтралiтэт Беларусi – гарантыя бяспекi у рэгiёне АБСЕ», паведамляюць праваабаронцы.

photo_2022_08_23_15_15_49.jpg

Паводле звестак пракуратуры, у гэтым артыкуле ўтрымліваліся «заведама ілжывыя, ганебныя і зневажальныя для гонару і годнасці Лукашэнкі звесткі, злучаныя з абвінавачаннем яго ў асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бяспекі чалавецтва».

Нагадаем, справу Ігара Ледніка пачнуць разглядаць 2 верасня ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Справу будзе разглядаць Таццяна Шоцік.

Ігар Леднік — сябра БСДП з Барыса, быў затрыманы 18 красавіка гэтага года. Мужчына мае інваліднасць II групы праз праблемы з сэрцам. Вядома, што ў ліпені Ігару зрабілі аперацыю ў турэмнай бальніцы на страўнікава-кішачным тракце.