Хутка школа! Новы набор у беларускую анлайн-школу ва Украіне
Беларуская анлайн-школа была створаная пасля таго, як у выніку паслявыбарчага пераследу велізарная колькасць неабыякавых беларусаў была вымушаная выехаць за мяжу, у тым ліку ва Украіну. Групе бацькоў вельмі хацелася, каб іх дзеці надалей маглі вывучаць беларускую мову і літаратуру, працягваць знаёміцца з беларускай культурай і гісторыяй.
Ініцыятаркай стала беларуская актрыса, артыстка тэатра і кіно, салістка рок-гурту «Naka» Анастасія Шпакоўская.
Пачаткова бацькі меркавалі, што анлайн-школа — гэта часовы варыянт, і дзеці вернуцца ў Беларусь, дзе працягнуць сваю адукацыю. Сітуацыя, аднак, не памянялася ў лепшы бок. Анастасія Шпакоўская кажа, што дзеці павінны ведаць родную мову і гісторыю, а гэта прапануе ім анлайн-школа.
Вось ужо трэці год працуе Першая беларуская онлайн школа ва Украiне. За гэты час некалькі дзясяткаў маленькіх беларусаў атрымалі атэстат дзяржаўнага ўзору Украіны.
За гэты час паралельна было створана шмат школак і курсаў па беларускай мове. У гэтай школе арганізатары даюць магчымасць вывучаць роднае, сумяшчаць з усімі астатнімі прадметамі і атрымліваць атэстат дзяржаўнага ўзору Украіны.
Беларуская школа дзейнічае на базе ўкраінскай навучальнай праграмы. Дадаткова дзеці вывучаюць беларускія прадметы для захавання нацыянальнай прыналежнасці і ведання сваёй гісторыі. Адбываецца паглыбленае навучанне англійскай мовы і асноваў ІТ.
Расійская мова і літаратура — па жаданні.
Падрабязная інфармацыя пра школу змешчаная на сайце byschool.com.ua ці можна звяртацца асабіста да Анастасіі Шпакоўскай.