Апошні сёлета фестываль кнігі PRADMOVA днямі пройдзе ў Вільнюсе

25 і 26 чэрвеня фестываль кнігі PRADMOVA запрашае ў Imaguru, які таксама перабраўся ў сталіцу Літвы. Уваход на ўсе мерапрыемствы PRADMOVA вольны.

У Вільнюсе пройдзе апошні сёлета фестываль кнігі PRADMOVA. Сёлета фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ужо прайшоў у Тбілісі, Кракаве і Варшаве, на чарзе — Вільнюс. 

25 і 26 чэрвеня арганізатары запрашаюць жыхароў і гасцей літоўскай сталіцы ў Imaguru (Vytenio g.18) наведаць мерапрыемствы, прысвечаныя кнігам і інтэлектуальнай думцы, а таксама набыць кнігі беларускіх аўтараў і выдавецтваў.

Па словах каманды PRADMOVA, кожны фестываль у гэтым годзе – свой асабісты сусвет. І фестывальны сусвет у Вільнюсе пра інтэлектуальныя размовы і сур’ёзныя тэмы. Таму віленская PRADMOVA асабіста прыйдзецца па густу тым, хто засумаваў па філасофіі і філосафам. 

У праграме вы знойдзеце дыскусіі і размовы з літоўскімі і беларускімі інтэлектуаламі, презентацыі кніг і часопісаў, майстар-класы, літаратурную прэмію. Не застануцца віленскія наведвальнікі PRADMOVA і без Ночы паэзіі і музычных імпрэз. На фестывалі выступяць гурт традыцыйных спеваў «Беларускі цуд», Сяргей Башлыкевіч і спявачка Lear.

На PRADMOVA у Вільнюсе таксама будзе працаваць кніжны кірмаш, дзе можна будзе набыць кнігі беларускіх аўтараў і выдавецтваў.

Сярод удзельнікаў і ўдзельніц фестывалю ў Вільнюсе: Ігар Бабкоў, Сабіна Брыло, Марус Бурокас, Гінтарас Граяускас, Ганна Златкоўская, Сяргей Календа, Аляксей Кулакоў, Гінтаўтас Мажэйкіс, Ганна Мусалёва, Вольга Раманава, Віталь Рыжкоў, Сцяпан Стурэйка, Віка Трэнас, Андрэй Хадановіч, Сяргей Харэўскі, Таццяна Шчытцова.

Уваход на ўсе мерапрыемствы PRADMOVA вольны.






Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: