Першай кнізе Скарыны — 505! Святкаванні ў Празе

Скарына склікае сяброў! 6 жніўня, у суботу, беларусы Прагі адзначаць 505-годдзе выхаду першай Францыска Скарыны. Гэта здарылася 6 жніўня 1517 года ў Празе.

biblija_skaryny.jpg

Аб 11-й ля помніка Скарыну адбудзецца традыцыйная сустрэча з удзелам чэшскіх палітыкаў і супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў. Добрая нагода не толькі згадаць кніжны юбілей, але і пагаварыць пра тое, куды Беларусь накіроўваецца пасля падзей 2020 года.

Беларускую ліру, рэнесансныя гукі флейты і традыцыйныя жніўныя песні дапоўніць квіз пра Скарыну і Чэхію (пераможцаў чакаюць прызы).


Пройдзе таксама першы беларускі кніжны swap: кожны зможа прынесці сваю кнігу па-беларуску і абмяняць яе на іншую.

А ўвечары, а 17-й, у Беларускай клубоўні будзе лекцыя гісторыка Паўла Котава «Што мы ведаем і не ведаем пра Скарыну?»


Спадар Павел пазнаёміць з выданнем «Францыск Скарына ў дакументах і сведчаннях» (гал. укладальнік Алесь Жлутка, Мінск 2020) і раскажа, што і на аснове якіх гістарычных крыніц вядома пра жыццё славутага палачаніна.

Уваход вольны!


Паводле budzma.org