Альгерд Бахарэвіч: «Мы чакалі гэтага так доўга»
Альгерд Бахарэвіч паведаміў, што ў Чэхіі выйшла з друку «чацьвёртае — ці шостае (гледзячы як лічыць) выданне яго рамана "Сабакі Эўропы"».
![Альгерд Бахарэвіч. Фота з сацсетак Альгерд Бахарэвіч. Фота з сацсетак](/img/v1/images/alherd_baharevicz.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Альгерд Бахарэвіч. Фота з сацсетак
Пра гэта пісьменнік паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
«У пражскім выдавецтве «Вясна» выйшла новае беларускае выданне «Сабакаў Эўропы»…
Прыгожая кніга, у якой ёсьць усё:
сам раман,
вершы,
слоўнік,
гісторыя кнігі на некалькіх старонках,
даволі злавеснае,
але неабходнае
папярэджаньне для чытачоў
і цытаты з водгукаў на «Сабакаў» і на маю сціплую творчасць, якія выйшлі ў самых розных замежных і беларускіх мэдыях.
Мая
галоўная
кніга».
Пісьменнік падзякаваў пражскаму выдавецтву «Vesna» і Андрэю Янушкевічу. А таксама павіншаваў усіх з выхадам кнігі: «Чытачоў, выдаўцоў, усіх тых, хто цэніць і любіць гэтую кнігу, усіх, хто піша пра яе з Беларусі, з экзылю, з турмаў, усіх, хто падтрымліваў мяне ў цяжкі для кнігі час. І, вядома, сябе».
![Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч: «Беларусы сёньня — гэта людзі з пашпартамі, але безь дзяржавы» Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч: «Беларусы сёньня — гэта людзі з пашпартамі, але безь дзяржавы»](/img/v1/images/292343334_760547285292637_7359110681869076709_n.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча сталі першай беларускай мастацкай кнігай, што была прызнаная рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Тэлеграм-канал, які піша пра культуру, адзначае, што гісторыя «экстрэмізму» «Сабак Эўропы» пачалася ў красавіку 2021 года, калі наклад, які ехаў з літоўскай тыпаграфіі ў Беларусь, забралі на экспертызу. Выдавецтва «Янушкевіч» пісала, што Мінская абласная экспертная камісія мусіла ацаніць «інфармацыйную прадукцыю на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праяўленняў экстрэмізму». «По причинам сложности исследования» разгляд працягнулі на дадатковы тэрмін.
Афіцыйна «экстрэмісцкай» кнігу прызнаў суд Мінскага раёна Мінскай вобласці 17 траўня 2022 года. А ўвесь канфіскаваны наклад, як даведаўся Альгерд, меліся закатаць у зямлю трактарам.
![Альгерд Бахарэвіч напісаў пранізлівы тэкст пра сяброўства і вайну «Мая спэцапэрацыя правалілася». Альгерд Бахарэвіч напісаў пранізлівы тэкст пра сяброўства і вайну](/img/v1/images/image1170x530cropped_7.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)