Наклад кніг Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» мытня забрала на экспертызу
На мінскай рэгіянальнай мытні забралі на экспертызу наклад кніг Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы».
Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» мінская рэгіянальная мытня 8 красавіка вырашыла ўзяць на экспертызу.
Выдавецтва «Янушкевіч» папрасіла прабачэння ў чытачоў за затрымку накладу кнігі: «Што там будуць правяраць, нам невядома. Чакаем вынікаў — максімальна экспертыза можа працягвацца да 6 мая», напісала выдавецтва на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.