«Прасіў пра візіт натарыуса, каб скласці завяшчанне». Як сям’я палітвязня Ігара Банцэра чакае вынікаў суда
Музыка з Гродна Ігар Банцэр 13 дзён трымае сухую галадоўку за кратамі. У зняволенні ён ужо шосты месяц. Судовы працэс распачаты ад 3 сакавіка. Жонка Ігара Анжаліка Арэхва і двое дзяцей (10 і 8 гадоў) чакаюць мужа і бацьку з турмы. «Дзеці чакаюць, калі гэты суд скончыцца і нарэшце нешта вырашыцца. [Пасля кожнага пасяджэння] кажу, трэба яшчэ пачакаць. Не расказваю ўсяго, што зараз адбываецца. Хаця яны і так усё ведаюць: ёсць сацыяльныя сеткі, усе пішуць».
Для Hrodna.life Анжаліка Арэхва расказала, як жыве сям’я і што дапамагае ёй трымацца.