Гродзенскага музыку Ігара Банцара пакінулі яшчэ на 10 сутак у ШІЗА
Панк-музыку змясцілі ў ШІЗА «за парушэнні рэжыму» ў пачатку жніўня. Потым тэрмін знаходжання ў ШІЗА працягнулі. Сёння дадалі зноў яшчэ 10 сутак.
Гродзенскага панк-музыку і актывіста Ігара Банцара пакінулі ў штрафным ізалятары яшчэ на 10 сутак, паведамляюць праваабаронцы.
Першапачаткова яго змясцілі ў ШІЗА «за парушэнні рэжыму» ў пачатку жніўня. Потым стала вядома, што тэрмін знаходжання працягнулі. Цяпер працягнулі ўжо другі раз. Прычына такога рашэння не паведамляецца.
Банцара судзілі па артыкуле «Хуліганства». Паводле версіі абвінавачання, ён танцаваў аголеным перад міліцэйскім аўтамабілем. Банцар лічыць сваю справу палітычна матываванай. Ён актыўна ўдзельнічаў у пратэсных акцыях пасля выбараў. Неаднаразова адбываў адміністрацыйныя арышты за ўдзел у мітынгах. Па крымінальнай справе яго затрымалі 20 кастрычніка, да суду ён быў у гродзенскім СІЗА. Суд пагадзіўся з версіяй абвінавачання і асудзіў музыку на паўтара года «хіміі».
Праваабаронцы прызналі Ігара Банцара палітвязнем.
Паводле «Еўрарадыё»