Прафесар Бандажэўскі заклікаў палітвязняў спыніць галадоўкі і захаваць здароўе

У каментары «Радыё Свабода» доктар медыцынскіх навук і былы палітзняволены Юры Бандажэўскі заахвоціў усіх неабыякавых дапамагчы зняволеным.

Юры Бандажэўскі

Юры Бандажэўскі

Прафесар Бандажэўскі заклікаў палітвязняў спыніць галадоўкі і захаваць здароўе:
«Чалавек у адчаі. Я разумею, што яму вельмі цяжка, ён пачынае шукаць выйсце сам і не бачыць яго. Дапамажыце яму. Хай пра гэта ўвесь свет ведае. Заклікайце, каб яму дапамагалі, дапамаглі выйсці з гэтай сітуацыі. Яму трэба пісаць лісты, каб турму завалілі лістамі, каб пісалі ў органы, якія яго туды пасадзілі».
Ігар Банцэр трымае сухую галадоўку ўжо 13 дзён, сёння яго прызналі палітвязнем. Таксама ўжо пяты дзень працягвае галадоўку палітвязень Зміцер Фурманаў. Палітвязень Ігар Лосік пасля чатырох дзён спыніў сухую галадоўку, за якую яго змясцілі ў карцар.