У Мінску зладзілі акцыю ў падтрымку жанчыны, арыштаванай за меддапамогу пацярпелым ад сілавікоў
Жанчына знаходзіцца пад вартай з 16 кастрычніка 2020 года.

Акцыя ў падтрымку Аляксандры Патрасаевай, якая абвінавачваецца ў актыўным удзеле ў масавых беспарадках, прайшла на прыступках сталічнага кінатэатра «Мір». Дзяўчыны ў чорнай вопратцы і з чырвонымі стужкамі на запясцях разгарнулі плакаты з літарамі прозвішча «Патрасаева».

У ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года Аляксандра прыйшла да ГЦ «Рыга» аказаць першую меддапамогу людзям, якія пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў. Аляксандра знаходзіцца пад вартай з 16 кастрычніка 2020 года.