З'явіўся новы ліст ад палітвязня Ігара Банцэра
Банцэр трымае сухую галадоўку ўжо 15 дзён.

Новы ліст ад палітвязня Ігара Банцэра.
Гэта ліст Ігар напісаў на 184 гадзіну галадоўкі — 8-ы дзень. Але выйшаў ліст з турмы толькі зараз.Ігар узгадвае пра акцыі ў абарону гродзенскай газеты «Пагоня», якія рабіў у 2001 і 2002 гадах.
«Змагаемся далей!» — піша ён.
Сёння ў яго быў адвакат. Ён кажа, што Банцэр трымаецца з апошніх сіл, высах зусім, але трымаецца.