Кацярыну Андрэеву перавялі з «Валадаркі» ў Жодзіна
Пра тое, што журналістку Кацярыну Андрэеву перавялі з турмы на Валадаркага ў Жодзіна, паведаміў у сацсетках яе муж Ігар Ільяш. Кацярына знаходзіцца за кратамі ўжо 123 дні.
Ігар Ільяш напісаў, што сёння, 17 сакавіка, у СІЗА-1 на Валадарскага ў яго не ўзялі перадачу і паведамілі, што Кацярыну этапавалі ў Жодзіна.
Чаму так здарылася, Ігар Ільяш не ведае, але выказаў меркаванне, што, «хутчэй за ўсё, "Валадарка" перапоўненая, ізалятар проста хочуць разгрузіць».
Адпаведна, цяпер лісты, тэлеграмы, грашовыя пераводы і бандэролі Кацярыне трэба адпраўляць на іншы адрас:
222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, турма №8. Кацярыне Андрэеўне Бахвалавай.