Музыку і палітвязня Ігара Банцара адпраўляюць на «хімію» ў Віцебск
Гродзенскага музыку Ігара Банцара, асуджанага на 1,5 года «хіміі», накіроўваюць адбываць пакаранне ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу N9 ад 17 чэрвеня, перадае «Белсат».
![bancer_igar_pltz.jpg bancer_igar_pltz.jpg](/img/v1/images/bancer_igar_pltz.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нагадаем, рок-музыкант з Гродна, лідар панк-гурта Mister X, актывіст Ігар Банцар быў затрыманы 20 кастрычніка 2020 года за правядзенне перформансу ў выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыі.
Гэтыя дзеянні былі кваліфікаваныя органамі следства як здзяйсненне хуліганства — ч.1 арт. 339 КК. Пры гэтым, як вынікае з паказанняў самога абвінавачанага, сапраўднымі матывамі і мэтамі гэтага ўчынку было выказванне пратэсту ў форме перформанса, які суправаджаўся частковым публічным агаленнем (танцам у стрынгах на целе) перад машынай з супрацоўнкамі міліцыі.
Да суда Ігар Банцар утрымліваўся пад вартай. Падчас суда, які пачаўся ў сакавіку, Ігар абвесціў сухую галадоўку, якую трымаў больш за два тыдні.