Сяргей Будкін заклікаў прызнаць гродзенскага музыку Ігара Банцара палітвязнем

Музычны журналіст Сяргей Будкін апублікаваў эмацыйны зварот да праваабаронцаў з заклікам прызнаць палітзняволеным гродзенскага музыку Ігара Банцара, які 12 дзён трымае сухую галадоўку.

Ігар Банцар 15 верасня 2020 г. перад гродзенскім судом. Ён прыйшоў на абскарджванне рашэння з ружовым сцягам. Казаў, што тым самым хацеў паказаць, што беларускі суд — гэта фарс. У суд яго не пусцілі, тады ён зладзіў перформанс перад будынкам, і яго забраў АМАП. 

Ігар Банцар 15 верасня 2020 г. перад гродзенскім судом. Ён прыйшоў на абскарджванне рашэння з ружовым сцягам. Казаў, што тым самым хацеў паказаць, што беларускі суд — гэта фарс. У суд яго не пусцілі, тады ён зладзіў перформанс перад будынкам, і яго забраў АМАП. 


«Ігар 12-ты дзень трымае сухую галадоўку — нічога не есць і не п'е. Пры абвяшчэнні галадоўкі ён заявіў, што яго справа мае палітычныя матывы. Ён жывы, хоць можа памерці ў любую хвіліну. Дактары кажуць, што без ежы і пітва чалавек можа выжыць да 10 дзён. Жонка Ігара кажа, што ўчора ў яго быў адвакат. Ён вельмі схуднеў — скура ды косці. Каты перавялі яго ў іншую камеру, у адзіночную. Адзінае, што ён папрасіў — сродкі для мыцця», — напісаў Сяргей Будкін.  
Ігара Банцара судзяць за арт-перформанс. Ён станцаваў перад міліцэйскім аўто ў майтках. Сам міліцыянт, які за гэтым назіраў, прэтэнзій да яго не мае. Тым не менш, Банцара ўжо 4,5 месяцы трымаюць у зняволенні ў жудасных умовах, некалькі разоў кідалі ў карцар. Яму пагражае да 3 гадоў калоніі. Да гэтага затрымання ён ужо адседзеў 18 сутак за ўдзел у пратэсных акцыях.
Наступнае пасяджэнне па яго справе прызначылі на 14:30 18 сакавіка, гэта будзе 16-ы дзень галадоўкі Ігара Банцара.
«Гэта палітычная справа, праваабаронцы прачніцеся, калі ласка!!! — заклікае журналіст. — Ігар у 1997-м годзе стаў сябрам "Маладога Фронту", працаваў у газеце "Пагоня", супрацоўнічаў з Беларускім Хельсінскім камітэтам, быў задзейнічаны ў працы Саюзу палякаў у Беларусі, быў галоўным рэдактарам выданняў Magazyn Polski і Głos znad Niemna, неаднойчы праводзіў перформансы на знак пратэсту супраць дзеянняў улады. Не п'е, займаецца тайскім боксам, грае ў панк-гурце. Мае трох дзяцей».