Праваабаронца: Ігара Банцара рыхтуюць да турэмнага зняволення

Учора стала вядома, што гродзенскага панк-музыку Ігара Банцара не выпуслілі з ШІЗА, а ў другі раз працягнулі яму тэрмін утрымання ў штрафным ізалятары яшчэ на 10 сутак.

1d74f72896ceee72d213abc42e174515_xl.jpg

Праваабаронца Міхаіл Жамчужны Віцебская вясна» выказаў меркаванне, што адміністрацыя папраўчай установы, хутчэй за ўсё, рыхтуе Ігара Банцэра да турэмнага зняволення паводле арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі»).

Праваабаронца не змог пацвердзіць інфармацыю пра чарговыя дзесяць сутак ШІЗА для палітвязня, але лічыць, што такая сітуацыя цалкам магчымая.

— Так працуе гэтая іхная сістэма. Калі пастаўленая задача асудзіць па арт. 411, то, натуральна, што тэрмін у ШІЗА накідваюць. Тут нічога дзіўнага няма. Яго рыхтуюць на 411-ты канкрэтна, — сказаў Міхаіл Жамчужны ў каментары «Віцебскай вясне».

Ігара Банцара асудзілі за вулічны перфоманс, зладжаны ўначы з 4 на 5 верасня 2020 года. Музыка танчыў перад міліцэйскай машынай у ружовых шортах, якія затым скінуў — застаўся толькі ў стрынгах. Міліцыянты перфоманс ацанілі своеасабліва — як хуліганства і прысудзілі за яго паўтара года «хіміі».