221-шы дзень вайны. Што адбылося за ноч? Колькасць знішчаных акупантаў ужо больш за 60 тысяч. Ракеты, абстрэлы

Ноч не можа быць мірнай на вайне, у тым ліку і апошняя. У нашым традыцыйным аглядзе знойдзеце ўсе асноўныя здарэнні, што мелі месца надоечы.

1663049504_9830.jpg

Як паведамляе Генштаб УСУ, агульныя баявыя страты ворага з 24 лютага арыентавана склалі каля 60 110 чалавек, а за мінулыя суткі ліквідаваны яшчэ каля 500 акупантаў.
Адзначаецца, што найбольшыя страты за мінулыя суткі расійцы панеслі на Краматорскім і Бахмуцкім кірунках.
Уначы 2 кастрычніка расійскія акупацыйныя войскі атакавалі Мікалаеўскую вобласць сямю дронамі-камікадзэ Shahed-136, пяць з якіх знішчана падраздзяленнямі зенітнай ракетнай Адэскай брыгады і Херсонскай зенітнай ракетнай брыгады.

1664261607_2356.jpg


У выніку начных абстрэлаў Мікалаеўскай вобласці загінулі два чалавекі, яшчэ сямёра — атрымалі раненні.
Пра гэта паведаміў старшыня Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім у зводцы па сітуацыі ў рэгіёне па стане на 8.30.
Акрамя таго, каля 3:45 Мікалаеў падвергся ракетнаму абстрэлу зенітна-ракетнымі сістэмамі С-300.
У прыватнасці, трапленні зафіксаваны каля двух чатырохпавярховых дамоў, у выніку чаго яны атрымалі пашкоджанні, а ў адным з іх узнік пажар.
Таксама зафіксавана трапленне ля тэрыторыі шпіталя.
Расійскія войскі ў нядзелю раніцай атакавалі Запарожжа і бліжэйшыя наваколлі.

1659936406_2951.jpg

Пра гэта паведаміў у Telegram кіраўнік Запарожскай АВА Аляксандр Старух.
«Па папярэдняй інфармацыі, вораг трапіў у абласны цэнтр і прыгарад чатырма ракетамі С-300. У выніку атакі разбурана прамысловая інфраструктура», — адзначыў кіраўнік АВА.
Старух зазначыў, што пацярпелых у выніку абстрэлу няма.
«Акупанты церпяць страты на фронце, адзінае чым могуць адказаць — знішчаць грамадзянскія аб'екты», — напісаў кіраўнік АВА і дадаў, што «вораг асуджаны».

1664689254_6579.jpg