291-шы дзень вайны ва Украіне: пажар на вайсковай базе РФ, чарговы пакет дапамогі ЕС

Украінскія партызаны ўзялі на сябе адказнасць за пажар на вайсковай базе РФ у Крыме. «База мабілізаваных арміі РФ у смт. Савецкае ва ўкраінскім Крыме — гарыць. Нашы агенты спрацавалі як па нотах», — гаворыцца ў паведамленні руху «АТЕШ». Што яшчэ стала вядома за ноч — чытайце ў нашай штодзённай падборцы.

photo_2022_12_11_11_00_28.jpg


У акупаваным Крыме цяпер замест пляжаў — лініі абароны.
******
Паводле Генштаба УСУ, страты расійскай арміі ва Украіне за апошнія суткі склалі 380 чалавек.

photo_2022_12_11_10_57_52.jpg


*****
Інстытут вывучэння вайны піша — неназваная крыніца ў абароне ЗША паведаміла The Times што Пентагон больш не настойвае на тым, каб Украіна не наносіла ўдары па ваенных аб'ектах на тэрыторыі Расіі. Крыніца адзначыла, што Пентагон змяніў свае меркаванне па гэтым пытанні пасля нядаўняй актывізацыі расійскіх ракетных удараў па ўкраінскай грамадзянскай інфраструктуры за апошнія некалькі месяцаў і што Пентагон стаў менш занепакоены рызыкай эскалацыі, у тым ліку ядзернай, з Расіяй. Выданне выказвае здагадку, што гэта можа стаць «зялёным святлом» для ўдараў украінскіх беспілотнікаў па тэрыторыі Расіі.
******
Пасля ўдару іранскімі дронамі Адэса і іншыя гарады і вёскі рэгіёна — у «вельмі складанай сітуацыі», заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Па яго словах, без святла больш за паўтары мільёнаў чалавек у Адэскай вобласці. Рэгіянальныя ўлады папярэджваюць, што святла не можа быць 2-3 месяцы.
******
Савет ЕС прыняў рашэнне аб 18-мільярдным пакеце для Украіны, нягледзячы на вета Венгрыі. Гарантыі па крэдытах — калі Венгрыя будзе выконваць сваё вета — не будуць пакрывацца з бюджэту ЕС, як планавалася першапачаткова, а будуць узятыя на сябе асобнымі краінамі ЕС.
*****
СБУ правяла рэйд на тэрыторыі Харкаўскай епархіі Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату і заявіла аб выяўленні пракрамлёўскай літаратуры, расійскіх сухпайкоў і вялікай сумы наяўнымі.
*****
На часова занятай тэрыторыі Луганскай вобласці цягам апошніх 2 тыдняў расійскія акупанты праводзяць ператрусы ў навучальных установах. Мэтай з'яўляецца выяўленне і знішчэнне кніг на ўкраінскай мове і матэрыялаў, якія змяшчаюць сімволіку Украіны.