341-ы дзень на вайне. Расійцы абстралялі жылы дом у Харкаве

Па папярэдніх дадзеных, удар быў нанесены ракетай С-300. Дом часткова знішчаны. Жыхароў эвакуявалі.


У ноч на 30 студзеня расійскія вайскоўцы нанеслі ракетны ўдар па жылым чатырохпавярховым доме ў Кіеўскім раёне ў цэнтры Харкава, паведамляе кіраўнік ваеннай адміністрацыі Харкаўскай вобласці Алег Сінягубаў.
У выніку загінула адна мясцовая жыхарка, яшчэ тры чалавекі атрымалі раненні.
Ранішняя зводка Генштаба УСУ. Галоўнае

Вораг за мінулыя суткі нанёс адзін авіяцыйны і тры ракетныя ўдары, адзін з якіх — па Харкаву. Учыніў 44 абстрэлы з рэактыўных сістэм залпавага агню, у тым ліку і па населеных пунктах. Ёсць параненыя і загінулыя сярод мірнага насельніцтва.

Расійскія войскі вядуць наступальныя дзеянні на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Навапаўлаўскім кірунках.

На іншых кірунках — абараняюцца.

Вораг працягвае несці страты. У адзін з моргаў Горлаўкі Данецкай вобласці, толькі 28 студзеня, прывезлі каля 20 цел загінулых з раёнаў Новабахмутоўкі і Маёрска.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: