ААН абвінаваціла Расію ў сістэматычных катаваннях украінскіх ваеннапалонных

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека выпусціла даклад аб тым, як падчас вайны Расіі супраць Украіны бакі канфлікту абыходзяцца з ваеннапалоннымі.

2778993.jpg

Аўтары дакладу апыталі больш за 300 палонных — 159 украінцаў, у тым ліку 20 жанчын, а таксама 175 расіян. Пры гэтым з украінскімі палоннымі спецыялісты ААН размаўлялі ўжо пасля іх вызвалення, паколькі Расія (у адрозненне ад Украіны) не дала доступ да палонных падчас іх утрымання пад вартай, адзначае meduza.io.

Аб катаваннях і жорсткім абыходжанні ў палоне распавялі і ўкраінскія, і расійскія салдаты. Расійскі бок сістэматычна жорстка абыходзіўся з палоннымі, «асабліва падчас інтэрнавання», а ўкраінскі бок — нерэгулярна, часцей за ўсё падчас захопу ў палон і наступнай перавозкі ў месцы інтэрнавання.

Некаторыя ўкраінцы, якія былі ў расійскім палоне, расказвалі, што ў час здачы ў палон да іх не ўжывалі фізічны гвалт, а расійскія салдаты ставіліся паважліва, але некаторыя ўкраінцы заявілі, што іх збілі, а большасць сказалі, што іх скралі рэчы.

Пасля затрымання ўкраінцаў перавозілі ў перапоўненых аўтобусах і грузавіках у месцы інтэрнавання, і часам яны больш за суткі не пілі вады ці не хадзілі ў прыбіральню. Некаторыя ўкраінцы распавялі, што іх збівалі, «відавочна, у адплату за ваенныя няўдачы або адразу пасля бою». Больш за 80% апытаных украінцаў паскардзіліся на недахоп вады і няякасную ежу.

Пераважная большасць украінскіх ваеннапалонных распавялі пра катаванні і жорсткае абыходжанні падчас утрымання пад вартай у Расіі. Палонных збівалі рукамі і дубінкамі, катавалі токам, душылі, наносілі нажавыя раненні, імітавалі пакаранне, пагражалі сексуалізаваным гвалтам. Так, пра пагрозу згвалтаваннем распавялі некалькі ўкраінак, якія знаходзіліся ў палоне.

Некаторыя расійскія ваеннапалонныя ў рпэщных выпадках скардзіліся на фізічны гвалт пасля здачы ва ўкраінскі палон і падчас першых допытаў. Са слоў расіян, у многіх выпадках іх збівалі, радзей катавалі токам.