Адэсу атакавалі іранскія дроны-камікадзэ, без ахвяр не абышлося

Рускае войска атакавала Адэсу дронамі-камікадзэ Shahed-136, ёсць загінулы. Іранскія беспілотнікі — адносна малыя і лётаюць вельмі нізка.

1663938122_7053.webp

«Адэса атакаваная дронамі-камікадзэ з Чорнага мора. Два дроны разбурылі адміністhацыйны будынак ў зоне каля порту, з пажарам змагаюцца ратавальныя службы. Загінуў адзін цывільны», — гаворыцца ў паведамленні аператыўнага камандаванні «Поўдзень».

Таксама журналістам паведамілі, што адзін Shahed-136 («Шахід-136») збіты над морам сіламі супрацьпаветранай абароны УСУ.

Нагадаем, у сярэдзіне жніўня стала вядома, што Іран прадаў Расіі тысячу сваіх беспілотнікаў. А 13 верасня Кіраванне стратэгічных камунікацый УСУ паведаміла, што ўкраінскія вайскоўцы ўпершыню збілі іранскі ўдарны дрон Shahed-136 («Шахід-136») пад Купянскам Харкаўскай вобласці.

Ваенныя пацвярджалі, што Shahed-136, перафарбаваныя ў рускія колеры і перайменаваныя ў «Герань-2», пачалі ўсё часцей фіксаваць каля пазіцый украінскай бранятанкавай і артылерыйскай тэхнікі.



Каб змагацца з гэтымі беспілотнікамі, Украіна можа атрымаць ізраільскія сістэмы перахопу дронаў, адзначае палітолаг і блогер Алег Панамар. Продаж гэтых сістэм ажыццяўляюцца праз Польшчу, каб абысці забарону Ізраіля на продаж падобных узораў перадавой зброі Украіне. Армія абароны Ізраіля выкарыстоўвае гэтыя сістэмы абароны ад беспілотнікаў для перахопу дронаў з Газы, Лівана і Сірыі.


Паводле УНІАН; www.ponomaroleg.com, t.me/Pravda_Gerashchenko, https://www.pravda.com.ua