Незваротныя страты Расіі ў вайне супраць Украіны перавысілі 90 тысяч чалавек?

Незваротныя страты расійскай арміі ва Украіне складаюць больш за 90 тысяч чалавек. Пра гэта паведаміла выданне «Важные истории», і пры гэтым спасылаецца на словы двух крыніц: дзеючага супрацоўніка ФСБ і былога афіцэра расійскіх спецслужбаў.

Выява нейрасеткі Midjourney з нагоды Крымскага моста

Выява нейрасеткі Midjourney з нагоды Крымскага моста

У беззваротныя страты ўключаюць людзей, якія загінулі, зніклі без вестак, памерлі ад ран або атрымалі раненні, якія не дазваляюць ім вярнуцца да ваеннай службы, нагадвае Meduza.

Інфармацыя крыніц выдання «Важные истории», блізкая да ацэнак, якія раней давалі Міністэрства абароны ЗША і Вялікабрытаніі. У жніўні ў Пентагоне казалі, што з пачатку вайны загінулі або атрымалі раненні ад 70 да 80 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уоллес казаў у верасні, што агульныя страты расійскага войска перавышаюць 80 тысяч чалавек, з іх прыкладна 25 тысяч чалавек загінулі.


Нагадаем, Мінабароны Расіі толькі тройчы паведамляла аб сваіх стратах ва Украіне, у апошні раз гэта здарылася 21 верасня, калі ў Расіі абвясцілі мабілізацыю. Тады міністр абароны Сяргей Шайгу паведаміў, што на вайне загінулі 5937 расійскіх салдат.

Наколькі такая лічба Мінабароны РФ праўдзівая? Адметна, што нават паводле адкрытых крыніц, па стане на 7 кастрычніка вядома аб гібелі 7184 расіян, якія ўдзельнічалі ў вайне ва Украіне.  Такія пайменныя падлікі рабілі журналісты «Рускай службы ВВС» і «Медиаз*ны», якія вывучылі афіцыйныя паведамленні пра загінулых у розных рэгіёнах Расіі.

311482386_431635375816213_8089477789750501020_n.jpg

Генштаб Узброеных сіл Украіны, які вядзе ўласныя падлікі, сцвярджае, што па стане на раніцу 12 кастрычніка з боку Расіі загінулі больш за 63 тысяч чалавек.


Паводле meduza.io, istories.media