Украіна: Акупанты спальваюць сваіх загінулых, каб схаваць страты

Расійскае камандаванне загадвае масава спальваць целы загінулых з мэтай утойвання рэальных стратаў салдат, заявіла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

20220528140300_3935.jpg

Ганна Маляр распавяла пра гэта на брыфінгу 6 кастрычніка. Яна распавяла: «Расійскае камандаванне на фоне паспяховых контрнаступальных дзеянняў УСУ з мэтай утойвання рэальных страт масава ўжывае практыку спальвання целаў загінулых, у тым ліку тых, хто нядаўна прыбыў у рамках мабілізацыі», — адзначыла Маляр.

Варта згадаць, што, паводле звестак украінскага Генштаба, якія ён агучыў сёння раніцай, з пачатку вайны агульныя страты асабовага складу расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны склалі прыкладна 61 330 чалавек. Толькі за мінулыя суткі, паводле ўкраінскага боку, загінулі 330 расійскіх салдат.