Чаму бураты праявілі такую неверагодную жорсткасць ва Украіне?

Наконт прычынаў асаблівай жорсткасці буратаў у вайне супраць Украіны разважае кіраўнік украінскага Дэпартамента патрульнай паліцыі

1659349906_3396.webp

Расія пайшла на зверствы ва Украіне перш за ўсё праз адпраўку ў краіну вайскоўцаў з Бураціі, што вядомыя сваёй жорсткасцю.

Пра гэта ў інтэрв'ю Дзмітрыю Гардону распавёў кіраўнік Дэпартамента патрульнай паліцыі Украіны Яўген Жукаў (пазыўны "Маршал").

Жукаў лічыць, што да неверагоднай жорсткасці расійскіх вайскоўцаў, што паходзяць з дэпрэсіўных раёнаў імперыі, спрычынілася таксама і класавая нянавісць: "У іх прыбіральня ў 300 метрах у полі стаіць. Яны ніколі не бачылі, што так можна жыць".

"Па-другое, у асноўным там агрэсіўныя малалеткі, і ўсёдазволенасць", — дадаў ён.

Адзначыў фактычны дазвол і ўхваленне кіраўніцтвам злачынстваў супраць мірнага насельніцтва і ўсёдазволенасць.

"Вось ён убачыў, што ўсёдазволенасць, можна ўдарыць, застрэліць, забіць, забраць, а камандзір яму нічога не кажа — значыць, можна ўсё рабіць. Вось так яны і рабілі", — распавёў Жукаў.

“Вы памятаеце, калі быў эксперымент з сербскай мастачкай, калі яна на стале перад сабой паставіла ўсялякія рэчы: кветкі, цукар, лыжкі, пісталет, нажы, лісток… І распранутая стала ў музеі і напісала, што з ёй можна рабіць усё, што заўгодна. Некаторыя праходзілі, цікавіліся, глядзелі:”Нішто сабе, распранутая!”. Пасля некаторыя пачалі да яе датыкацца: да рукі, да шчакі, носу. Пазней пачалі мацаць яе за грудзі… І далей, далей. Пазней пачалі калоць яе ружай, пускаць кроў. А яна не рухалася, плакала, слёзы цяклі. І калі нарэшце адзін з наведвальнікаў прыставіў ёй пісталет да скроні, — эксперымент прыпынілі. Шэсць гадзін яна трывала. Пра што гэта кажа? Калі ёсць усёдазволенасць…”, — прыгадаў Жукаў, і дадаў: калі салдат убачыў, што можна ўдарыць, забіць, застрэліць, забраць, а камандзір яму нічога не кажа — то можна рабіць усё… — яны гэта і рабілі.

Варта нагадаць: па стане на 18 чэрвеня было вядома, што Бурація ладзіць пахаванні салдат, што ваявалі ва Украіне, штодня, а Расія адпраўляе на вайну найперш выхадцаў з бедных рэгіёнаў. Па стане на сярэдзіну чэрвеня былі пацверджаныя даныя пра 184 загінулых з Бураціі.

Напрыканцы чэрвеня жонкі буратаў запатрабавалі ад расійскіх уладаў вярнуць іх мужоў з Украіны.

Паводле УНІАН,  www.youtube.com/watch