Чарнігаў: Больш за 700 загінулых і дзясяткі целаў немагчыма апазнаць
Гарадскі галава Чарнігава агучыў прыкладную колькасць загінулых у Чарнігаве.
У Чарнігаве ў выніку
бамбаванняў і абстрэлаў расійскай захопніцкай арміі загінулі каля 700 чалавек. Пра
гэта расказаў гарадскі галава Чарнігава Уладзіслаў Атрошчанка.
«Я магу назваць прыблізную лічбу — гэта 700 чалавек. Гэта сукупна ваенных і цывільных. Акрамя таго, ёсць 70 целаў неапазнаных, якія мы не можам ідэнтыфікаваць, хто гэта за людзі», — адзначыў Атрошчанка.
«І, акрамя таго, самае жудаснае, прыкладна ёсць 40 чалавек — гэта мінімум зніклых без вестак. Ёсць разуменне прычыны, але доказаў няма», — сказаў Атрошчанка і патлумачыў, што, калі людзі стаялі ў радыусе 40-50 метраў ад трапляння авіябомбы, яны цалкам згаралі і іх целаў цяпер наогул не існуе.
Паводле яго даных, у Чарнігаве цяпер застаюцца жыць ад 80 да 95 тысяч грамадзян. Да пачатку вайны ў Чарнігаве знаходзіліся 285–290 тысяч чалавек.
Паводле УНІАН