Францыя. На мяжы дыпламатычнай вайны

Усё пачалося 13 мая, калі французскі МЗС заявіў, што вельмі расчараваны «несяброўскім і агрэсіўным жэстам з боку ўраду Яе Вялікасці». Нежаданне сябраваць і агрэсіўнасць англічан
праяўляліся ў тым, што кансерватыўна-ліберальны кабінет Дэвіда Кэмерана заклікаў кіраўнікоў 25 краін, якія ўваходзяць у склад ЕС, як мага хутчэй змяніць прапіску еўрапейскага парламента. Як вядома,
зараз еўрапейскі парламент чымсьці нагадвае вандроўны цырк. Парламенцкія камітэты, камісіі, кіраўнічыя структуры знаходзяцца ў Брусэлі, а сам парламент засядае два разы на год непасрэдна ў
Страсбургу.

Усё пачалося 13 мая, калі французскі МЗС заявіў, што вельмі расчараваны «несяброўскім і агрэсіўным жэстам з боку ўраду Яе Вялікасці». Нежаданне сябраваць і агрэсіўнасць англічан праяўляліся ў тым, што кансерватыўна-ліберальны кабінет Дэвіда Кэмерана заклікаў кіраўнікоў 25 краін, якія ўваходзяць у склад ЕС, як мага хутчэй змяніць прапіску еўрапейскага парламента. Як вядома, зараз еўрапейскі парламент чымсьці нагадвае вандроўны цырк. Парламенцкія камітэты, камісіі, кіраўнічыя структуры знаходзяцца ў Брусэлі, а сам парламент засядае два разы на год непасрэдна ў Страсбургу. Рэгулярныя ваяжы дэпутатаў з Брусэля ў Страсбург і назад каштуюць еўрапейскім падаткаплацельшчыкам нямала. Аднак нават калі ініцыятыва брытанцаў была б суперправільнай, у вачах французаў яна з’яўляецца сімвалічным замахам на гонар французскай нацыі. «Францыя будзе выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі, каб абараніць парламент у Страсбургу», — кажа прадстаўнік французскага дыпламатычнага ведамства.

Па матэрыялах «Le Monde» (Францыя)

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: