Германія. У эпідэміі вінаваты Гітлер
Дакладней сказаць, не ў эпідэміі, а ў тым, як нямецкае грамадства рэагуе на з’яўленне на рынку атручаных бактэрыямі прадуктаў. Рэакцыя немцаў нагадвае татальную паніку: яны баяцца нават хадзіць на рынак садавіны. Цыркулююць дурныя плёткі. Прычым нічога падобнага ў суседніх краінах, дзе таксама ёсць ахвяры эпідэміі, не назіраецца. Адкуль такія эмоцыі? Пітэр Грус (Peter Gruss) — прафесар і прэзідэнт таварыства імя Макса Планка, якое займаецца малекулярнымі даследаваннямі, ведае адказ. На яго думку, гэта праява калектыўнага страху немцаў, які перадаецца праз пакаленні.
Дакладней сказаць, не ў эпідэміі, а ў тым, як нямецкае грамадства рэагуе на з’яўленне на рынку атручаных бактэрыямі прадуктаў. Рэакцыя немцаў нагадвае татальную паніку: яны баяцца нават хадзіць на рынак садавіны. Цыркулююць дурныя плёткі. Прычым нічога падобнага ў суседніх краінах, дзе таксама ёсць ахвяры эпідэміі, не назіраецца. Адкуль такія эмоцыі? Пітэр Грус (Peter Gruss) — прафесар і прэзідэнт таварыства імя Макса Планка, якое займаецца малекулярнымі даследаваннямі, ведае адказ. На яго думку, гэта праява калектыўнага страху немцаў, які перадаецца праз пакаленні. Гэты жах застаўся з часоў Другой сусветнай вайны. І з таго часу нейкім чынам пачаў перадавацца праз гены. “Прычына схільнасці немцаў баяцца ляжыць у феномене траўмы, якую нашы дзяды і бацькі перажылі 60 гадоў таму і дасюль не здолелі ад яе пазбавіцца, — кажа Грус. Тэорыя Груса нарабіла шуму. Канцлеру Ангеле Меркель нават давялося сказаць, што такая ідэя вартая смеху. Між тым, Грус нічога асабліва новага не прыдумаў. Яшчэ Жан-Батыст Ламарк, вядомы біёлаг ХІХ стагоддзя, казаў, што перажытыя эмоцыі могуць з’яўляцца спадчыннымі. Аднак гэты тэзіс пасля Ламарка ніхто не развіваў.
Па матэрыялах “Der Welt (Германія)