Ганна Маляр: Расія змяніла тактыку, вайна не такая, як у першыя дні
Расія змяніла тактыку па параўнанні з першымі днямі вайны. Цяпер вораг спрабуе дзейнічаць па сітуацыі і падладжваюцца пад дзеянні УСУ, лічыць намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.
«Магу сказаць, што цяпер расійцы мяняюць тактыку. Калі першапачаткова яны планавалі захапіць хутка Кіеў, то кінулі сюды свае элітныя воінскія падраздзяленні, якія былі знішчаны нашымі УСУ. Вось тады ў іх былі загадзя распрацаваны пэўны план і стратэгія. Цяпер яны ўжо дзейнічаюць па сітуацыі, вывучаюць і аналізуюць нашу тактыку, шукаюць слабыя месцы», — распавяла Маляр у інтэрв'ю nv.ua.
Па яе словах, у гэтай вайне ў расійцаў была і пакуль ёсць перавага па колькасці асабістага складу і ўзбраення.
«Але мы першапачаткова пераважалі ў стратэгіях, узроўні падрыхтоўкі вайскоўцаў і інтэлектуальным падыходзе. Менавіта таму ў праціўніка больш страт, фактычна гэта заслуга нашага вышэйшага ваеннага камандавання», — адзначыла Маляр.
Пры гэтым яна перасцярагла ад недаацэнкі ворага.
«Цяпер, як я казала, мы бачым іншую тактыку, яны падстроіліся пад нас, дзейнічаюць падобным чынам. Я нядаўна вярнулася з Усходу, была ў многіх палявых штабах, магу сказаць, што рускія сталі больш асцярожнымі, яны пачалі пэўныя крокі планаваць, не проста колькасцю бяруць, а выбудоўваюць шахматную дошку. Таму і вайна цяпер крыху іншая, чым была ў першыя дні. Цяпер яна перайшла ў фармат нейкага абмену хадамі», — рэзюмавала Маляр.