«Глядзіце, што ў нас ёсць!» Ва Украіну прыбылі новыя заходнія сістэмы СПА «NASAMS» і «Aspide»
«Глядзіце, што ў нас ёсць! — напісаў у Твітары кіраўнік украінскага Мінабароны Аляксей Рэзнікаў. — Гэта зброя значна ўзмоцніць украінскае войска і зробіць наша неба больш бяспечным».
«Мы будзем працягваць збіваць варожыя цэлі, якія атакуюць нас», — дадаў ён. За прадастаўленыя комплексы Рэзнікаў падзякаваў Нарвегіі, Іспаніі і ЗША.
Расійскія ўдары па крытычных аб'ектах украінскай інфраструктуры змянілі планы Захада па пастаўках узбраенняў Украіне — на першы план выйшлі сістэмы супрацьпаветранай абароны.
«NASAMS» — сумесная распрацоўка ЗША і Нарвегіі. Прызначэнне комплексу — збіваць цэлі на кароткай і сярэдняй дыстанцыі, у радыусе да 25-40 кіламетраў у залежнасці ад мадыфікацыі. Гэты комплекс па сваім класе прыкладна адпавядае «Бук-М1», які стаіць на ўзбраенні расійскага і ўкраінскага войскаў.
Асаблівасць «NASAMS у тым, што ён выкарыстоўвае авіяцыйныя ракеты «AMRAAM AIM-120». У гэтай ракеты даволі шмат розных мадыфікацый, якія паляпшаюць яе характарыстыкі, у тым ліку і далёкасць палёту.
Колькі менавіта комплексаў «NASAMS» перададзена Украіне, на гэты момант невядома, аднак раней ішла гаворка аб пастаўцы дзвюх такіх сістэм бліжэйшым часам. Усяго ЗША мелі намер перадаць восем такіх сістэм.
ЗРК «Aspide» Украіне перадала Іспанія. Гэта сухапутная сістэма СПА малой далёкасці, якая паражае цэлі на адлегласці да 12 кіламетраў і вышыні да 6 кіламетраў.
Паводле ВВС, РБК-Украіна