Гучныя адстаўкі ў кіраўніцтве Украіны. Што вядома

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адхіліў ад займаемай пасады кіраўніка Офіса генпракурора Ірыну Венедыктаву і кіраўніка Службы бяспекі Украіны Івана Баканава. Адпаведныя загады з'явіліся на сайце Офіса прэзідэнта ў нядзелю, 17 ліпеня, увечары.

bakanau_venedyktava.jpg


Зяленскі ў відэа звароце асобна растлумачыў гэтыя адстаўкі:
«На сёння зарэгістравана 651 крымінальная вытворчасць па фактах дзяржаўнай здрады і сумеснай дзейнасці супрацоўнікаў пракуратуры, органаў папярэдняга расследавання і іншых праваахоўных органаў. У 198 крымінальных вытворчасцях адпаведным асобам паведамлена аб падазрэнні.
У прыватнасці, больш за 60 супрацоўнікаў пракуратуры і СБУ засталіся на акупаванай тэрыторыі і працуюць супраць нашай дзяржавы.
Такі шэраг злачынстваў супраць асноў нацыянальнай бяспекі дзяржавы і сувязі, якія зафіксаваныя паміж супрацоўнікамі сілавых структур Украіны і спецслужбамі Расіі, выклікаюць вельмі сур'ёзныя пытанні ў адпаведных кіраўнікоў. На кожнае з гэтых пытанняў будзе дадзены адпаведны адказ».
Баканаў адхілены Зяленскім ад кіраўніцтва СБУ па вельмі жорсткім артыкуле — 47 дысцыплінарнага Статута УСУ «Невыкананне (неналежнае выкананне) службовых абавязкаў, якое прывяло да чалавечых ахвяр або іншых цяжкіх наступстваў або стварыла пагрозу наступленню такіх наступстваў, з'яўляецца падставай для адхілення такога ваеннаслужачага ад выканання службовых абавязкаў», — ідзецца ў артыкуле.
Магчыма гэта звязана з нядаўнім затрыманнем па абвінавачанні ў дзяржздрадзе экс-кіраўніка СБУ Крыма Кулініча, які на момант затрымання быў памочнікам Баканава.
Пры такой фармулёўцы звальнення магчымыя нават наступныя крымінальныя справы.
Як адзначыў Зяленскі, Кулініч быў звольнены з пасады яшчэ ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання.
«Назбірана дастаткова доказаў для прад'яўлення гэтай асобе падазрэння ў дзяржаўнай здрадзе. Усе яго злачынныя дзеянні дакументаваны. Усяму, што ён рабіў на працягу гэтых месяцаў і таксама раней, будзе дадзена належная юрыдычная ацэнка», — адзначыў Зяленскі.
Цалкам магчыма, што адным з эпізодаў у падазрэнні — гэта хуткі захоп Херсона і бесперашкоднае прасоўванне акупантаў на поўдні Украіны, дзе не былі знішчаныя масты.