Кіргізія. 135 гадоў далучэння Кіргізіі да Расіі
Кіргізская грамадскасць адзначае 135-я ўгодкі далучэння Паўднёвай Кіргізіі да Расійскай Імперыі. Адбылося гэта ў 1876 годзе па выніках т. зв. алайскага паходу генерала Міхаіла Скобелева. Увогуле, фармальна кіргізы і апынуліся пад расійскім дыктатам яшчэ ў 1865-м годзе, калі рускія зрабілі сваім пратэктаратам Какандскае ханства — яго часткай была Паўднёвая Кіргізія. Аднак на самай справе тутэйшыя кіргізы не падпарадкоўваліся Каканду. Самае цікавае, што дабіцца фактычнай незалежнасці кіргізы здолелі пад кіраўніцтвам кабеты (выпадак амаль унікальны для ісламскага свету).
Кіргізская грамадскасць адзначае 135-я ўгодкі далучэння Паўднёвай Кіргізіі да Расійскай Імперыі. Адбылося гэта ў 1876 годзе па выніках т. зв. алайскага паходу генерала Міхаіла Скобелева. Увогуле, фармальна кіргізы і апынуліся пад расійскім дыктатам яшчэ ў 1865-м годзе, калі рускія зрабілі сваім пратэктаратам Какандскае ханства — яго часткай была Паўднёвая Кіргізія. Аднак на самай справе тутэйшыя кіргізы не падпарадкоўваліся Каканду. Самае цікавае, што дабіцца фактычнай незалежнасці кіргізы здолелі пад кіраўніцтвам кабеты (выпадак амаль унікальны для ісламскага свету). Курманджан — былая жонка аднаго з мясцовых феадалаў — здолела аб’яднаць кіргізаў і разбіць каканадцаў. У знак прызнання яе аўтарытэту бухарскі эмір нават надаў Курманджан арыстакратычны тытул “датка (царыца). А вось рэсурсаў, каб змагацца з рускімі, датка не мела. Падчас алайскага паходу яна трапіла ў палон да Скобелева, які прапанаваў ёй гарантыі бяспекі ў абмен на капітуляцыю. Датка пагадзілася і заклікала кіргізаў прызнаць уладу “белага цара. Яна здолела дажыць да 96-ці гадоў і памерці толькі ў 1907 годзе. Смерць даткі стала знакавай падзеяй для кіргізаў. На яе пахаваннях яны правялі курултай — нешта накшталт нацыянальнага сходу.
Па матэрыялах “Фергана.Ру (Узбекістан)