Камандаванне УСУ патлумачыла расійскім вайскоўцам, як правільна здавацца ў палон
Украінскае ваеннае камандаванне выпусціла адмысловы відэазварот да вайскоўцаў Узброеных сіл Расіі. У ім тлумачыцца, як унікнуць смерці на фронце.
Галоўныя тэзісы звароту:
- Украіна ніколі не пагражала Расійскай Федэрацыі;
- У гэтай вайне ў Расіі няма ніякіх шанцаў перамагчы — але ў вайскоўцаў ёсць шанец застацца ў жывых і з годнасцю вярнуцца дадому;
- Вайскоўцы могуць адмовіцца ад удзелу ў «спецыяльнай ваеннай аперацыі», спаслаўшыся на некампетэнтнасць камандавання;
- Вайскоўцы могуць здацца ў палон УСУ;
- Украіна гарантуе прытрымліванне Жэнеўскіх канвенцый у адносінах да ваеннапалонных, харчаванне і медабслугоўванне, юрыдычную падтрымку і сувязь са сваякамі;
- Усе, хто добраахвотна здаўся, будуць аформленыя як трапіўшыя ў палон у баі, а значыць, захоўваюць усе выплаты, належныя ім па кантракце.