Казахстан. Голы пратэст
Мода на тое, каб агаляцца ў імя палітычных мэтаў, працягвае трыумфальна крочыць па планеце. Цяпер яна дасягнула Казахстана, дзе 20 жанчын, якія займаюцца фатаграфіяй, зняліся для спецыяльнага календара. Увогуле, самі яны кажуць, што зрабілі гэта ў мэтах філантропіі. Усе прыбыткі з продажу календара плануецца накіраваць на аперацыі двух хворых дзяцей. Аднак акцыя набыла палітычны падтэкст, паколькі апошнім часам у свеце вельмі модна дэманстраваць сваё цела як сродак палітычнай маніфестацыі.
Мода на тое, каб агаляцца ў імя палітычных мэтаў, працягвае трыумфальна крочыць па планеце. Цяпер яна дасягнула Казахстана, дзе 20 жанчын, якія займаюцца фатаграфіяй, зняліся для спецыяльнага
календара. Увогуле, самі яны кажуць, што зрабілі гэта ў мэтах філантропіі. Усе прыбыткі з продажу календара плануецца накіраваць на аперацыі двух хворых дзяцей. Аднак акцыя набыла палітычны падтэкст,
паколькі апошнім часам у свеце вельмі модна дэманстраваць сваё цела як сродак палітычнай маніфестацыі. Самы свежы прыклад — кампанія “Голае цела — не парнаграфія,
якая праходзіць у Кітаі. Яе ўдзельнікі выкладваюць у сеціва свае выявы ню ў знак пратэсту супраць арышту кітайскага мастака-дысідэнта, якога пасадзілі за тое, што ён быццам рабіў парнаграфічныя
здымкі. Нічога дзіўнага, што ў Казахстане вырашылі, нібыта жанчыны-фатографы таксама пратэстуюць супраць аўтарытарнага рэжыму Назарбаева. У той жа час частка грамадства, наадварот, ускосна пабачыла
тут руку ўлады, якая зараз актыўна змагаецца з паўзучай ісламізацыяй грамадства. У выніку дэмакраты крытыкуюць аўтараў календару за дыскрэдытацыю іх руху. У той жа час ісламісты атакуюць дзяўчын за
амаральныя паводзіны, якія быццам магчымыя толькі пры Назарбаеве. Між тым, самі ініцыятары праекта ўжо абяцаюць зрабіць выпуск такіх календароў рэгулярным — запрасіць зняцца для наступнага
жадаюць пішучых жанчын-журналістак, блогерш, пісьменніц, паэтак.
Паводле казахскай прэсы