Клічко: з Кіева з'ехаў кожны другі жыхар
Мэр Кіева Віталь Клічко заявіў, што горад пакінуў кожны другі жыхар.
«Паводле апошніх падлікаў, кожны другі кіяўлянін пакінуў горад, крыху менш за два мільёны жыхароў цяпер знаходзяцца ў Кіеве. Тым не менш, Кіеў цяпер ператварыўся ў крэпасць», — цытуе Клічко "Украінская праўда".
Расійскія войскі спрабуюць акружыць Кіеў з пачатку ўварвання ва Украіну 24 лютага, і яны захапілі яго паўночна-заходнія прыгарады. Улады Украіны лічаць захоп Кіева адной з галоўных задач расійскіх вайскоўцаў.
Паводле meduza.io