«Мы добра памятаем, што Беларусь дазволіла РФ здзейсніць уварванне». Украіна ўмацоўвае мяжу з Беларуссю

Сілы абароны Украіны максімальна ўмацоўваюць усе ўчасткі мяжы з Беларуссю.

Украінаскія вайскоўцы

Украінаскія вайскоўцы

Украіна імкнецца павялічыць абараназдольнасць падраздзяленняў і пастаянна назірае за подступамі да ўкраінска-беларускай мяжы.

Дзяржаўная памежная служба Украіны паведамляе, што на мяжы каля Чарнобыльскай зоны памежнікі разам з падраздзяленнямі УСУ, Нацгвардыі і паліцыі знішчылі пад'язныя шляхі, уладкавалі неабходныя абарончыя элементы і інжынерныя загароды. А таксама яны ўвесь час манітораць подступы да мяжы.

Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Сяргея Дэйнэка заявіў: «Гэты кірунак застаецца не менш пагрозлівым, чым іншыя, бо мы добра памятаем, што Беларусь дазволіла падраздзяленням Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі здзейсніць уварванне ў нашу краіну і праз Чарнобыльскую зону. Цяпер мяжа ў зоне адчужэння ўмацаваная».



Паводле www.pravda.com.ua