«Асноўны матыў — грошы». 13 тысяч беларусаў пагадзіліся ваяваць ва Украіне на баку РФ

"Каля 13 тысяч беларусаў пагадзіліся ваяваць ва Украіне" — пра гэта заявіў намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны генерал Аляксей Громаў падчас брыфінгу 11 жніўня.

20210301131340_2443.jpg

Расія працягвае ўцягваць Беларусь у поўнамаштабную вайну супраць Украіны, — адзначае Генштаб УСУ на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Адзначаецца, што, паводле папярэдніх звестак, да 13 тысяч чалавек з ліку былых вайскоўцаў Беларусі і АМАПа падпісалі згоду на ўдзел у вайне супраць Украіны.

"Асноўны матыў беларускіх наймітаў — грошы. Ніякага ідэалагічнага складніку ў дзеяннях акупацыйных войскаў няма. Страх і грошы — асноўныя фактары расійскай ваеннай прысутнасці», — адзначыў Аляксей Громаў.


Генштаб УСУ звяртае ўвагу, што Расія запрашае на палігоны Беларусі замежных прадстаўнікоў — з Сірыі, Малі, Лаоса, Узбекістана.

"Ёсць падазрэнні, што менавіта напярэдадні Дня Незалежнасці Украіны, Расія можа зладзіць правакацыю на беларускім палігоне, з гібеллю замежнікаў. Каб дэманізаваць УСУ і ўцягнуць Беларусь канчаткова ў ваенныя дзеянні", — сказаў брыгадны генерал Аляксей Громаў.

Варта згадаць, што Дзень незалежнасці Украіны адзначаецца 24 жніўня. У гэты дзень Вярхоўная Рада УССР ухваліла Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны. Гэты дзень прынята лічыць датай утварэння сучаснай дзяржавы Украіна.