«Мы вас грызці будзем у цішыні ўкраінскай ночы». У Кіеве жорстка адрэагавалі на пуцінскае «перамір'е»
Украіна не будзе весці ніякіх перамоў з Расіяй з нагоды так званага «каляднага спынення агню».
![1577362154_4224.jpg 1577362154_4224.jpg](/img/v1/images/1577362154_4224.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Уладзімір Пуцін даручыў міністру абароны РФ Сяргею Шайгу ўвесці з 12:00 6 студзеня да 24:00 7 студзеня рэжым спынення агню «па ўсёй лініі баявога судакранання ў зоне СВА». З такой ініцыятывай раней выступіў кіраўнік РПЦ Патрыярх Кірыл.
У Кіеве жорстка адрэагавалі на гэта.
«А каму яны (расійцы — НЧ.) гэта перамір'е прапануюць? Ёсць даволі простае рашэнне: забірайце свае валізкі, забірайце свой хлам і адпраўляйцеся ў Расію. Ніякіх перамоў мы з імі весці пра нейкія перамір'і не будзем. Да нас гэта не мае ніякага дачынення», — заявіў сакратар украінскай Рады нацыянальная бяспекі і абароны Аляксей Данілаў журналістам.
Перад гэтам Данілаў пакінуў у сацсетках яшчэ больш бескамрамісны допіс.
«Якое дачыненне да хрысціянскага свята Раства мае зграя дробных крамлёўскіх чарцей-іблісаў? Хто паверыць нягоднікам, якія забіваюць дзяцей, абстрэльваюць радзільні, катуюць палонных? Рэжым спынення агню? Хлусня і крывадушнасць. Мы вас будзем грызці ў пявучай цішыні ўкраінскай ночы», — напісаў Данілаў.
![Нечакана: Пуцін даручыў Шайгу спыніць агонь на Раство Нешта ўдумалі? Пуцін даручыў Шайгу спыніць агонь на Раство](/img/v1/images/photo_2023_01_05_12_12_14.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Выказаўся на тэму раптоўнага «спынення агню» і дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Ён адзначыў, што «часовае перамір'е» можа пачацца тады, калі расійскі агрэсар пакіне тэрыторыю Украіны.
Падаляк напісаў у Твітары, што «Украіна не атакуе чужую тэрыторыю і не забівае грамадзянскае
насельніцтва, як гэта робіць Расія».
«Украіна знішчае выключна членаў акупацыйнай арміі на
сваёй тэрыторыі. РФ павінна пакінуць акупаваныя тэрыторыі — толькі тады ў яе
пачнецца «часовае перамір'е». Крывадушнасць пакіньце сабе», — адзначыў Падаляк.
Потым у каментары ўкраінскай прэсе дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны назваў такі жэст Крамля «выключна прапагандысцкім».
«Расія ўсяляк спрабуе хаця б на некаторы час знізіць інтэнсіўнасць баёў і ўдараў па сваіх лагістычных цэнтрах, каб атрымаць час на правядзенне дадатковай мабілізацыі, будаўніцтва маштабных умацаванняў на захопленых тэрыторыях і перагрупоўку арміі. Гэтага не атрымалася зрабіць тымі ці іншымі вайсковымі спосабамі. Таму ў ход пайшлі стандартныя інфармацыйныя хітрыкі», — лічыць Падаляк.
![Эрдаган прапанаваў Пуціну «аднабакова спыніць баявыя дзеянні» Эрдаган прапанаваў Пуціну «аднабакова спыніць баявыя дзеянні». Ці чакаць міру?](/img/v1/images/thumbs_b_c_05940d95956cc0723631648782d2bbcd.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Таксама, з ягоных слоў, ідэя ў РФ адна — «неадкладны стол перамоў, прыняцце расійскага ўльтыматуму і новая лінія падзелу».
«Вось цынічны сэнс указання Пуціна аб «часовым
спыненні агню». Банальны выкрут. У гэтым няма ніякага жадання
спыніць вайну. Тым больш, нагадаю, што толькі Расія атакуе ракетамі і дронамі
грамадзянскія аб'екты, уключаючы месцы рэлігійных абрадаў, і робіць гэта
менавіта ў святочныя калядныя дні. Таму, яшчэ раз: не трэба рэагаваць на
загадзя маніпулятыўныя ініцыятывы кіраўніцтва РФ», — дадаў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны.
Крыніцы: Украінскія медыя, сацсеткі.