Найбуйнейшая ў свеце кампанія-прадавец нафты збіраецца спыніць гандаль расійскай сыравінай
Vitol Group, найбуйнейшы ў свеце незалежны нафтатрэйдар, мае намер спыніць гандаль расійскай нафтай да канца 2022 году. Пра гэта паведамляе Bloomberg.
Кампанія плануе спыніць гандаль нафтай і нафтапрадуктамі з Расіі да канца 2022 году. Таксама кампанія не будзе падпісваць новых пагадненняў што да расійскіх энерганосьбітаў.
Vitol Group абвясціла аб спыненні гандлю расійскай нафтай пасля таго, як дарадца прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Алег Усценка папрасіў кампанію і іншыя арганізацыі прыпыніць дзелавыя адносіны са здабыўной прамысловасцю Расіі, каб блакаваць грашовы паток, які дапамагае фінансаваць вайну ва Украіне, піша выданне.
Раней BP, Shell і Exxon Mobil абвясцілі аб спыненні дзейнасці ў Расіі і выхадзе сумесных прадпрыемстваў з расійскімі кампаніямі.